З вялікай адданасцю і новай глыбінёй, я спадзяюся і малю, о, Божа,
каб мне было дадзена быць слугою Хрыста Суцяшальніка,
Хрыста Збаўцы, Хрыста Лекара,
Хрыста, які вызваляе, абагачае і ўмацоўвае;
быць здольным праз Цябе дапамагаць многім, суцяшаць, вызваляць і дадаваць ім мужнасці;
прынесці ім святло не толькі для душаў, але і для целаў,
і іншую дапамогу для душы і цела кожнага з маіх бліжніх.
Прашу аб гэтым праз Хрыста, Пана нашага.
Амэн.

Святы Пётр Фабэр (1506-1546)