22 мая пяць дзяўчынак і чатыры хлопчыкі з парафіі Святога Уладзіслава першы раз прынялі Езуса ў Святой Камуніі.
Парафія Святога Уладзіслава ахоплівае новы мікрараён Білева ў Віцебску. Гэта самая маладая парафія ў дыяцэзіі як па гісторыі свайго ўтварэння, так і па ўзросту вернікаў, большасць з якіх – людзі маладыя. Гэта каталіцкая супольнасць разам з айцамі езуітамі, якія апякуюцца парафіяй, пабудавалі касцёл св. Ігнацыя Лаёлы, і ўжо ў хуткім часе плануецца яго асвячэнне.
Фота: Анатоль Бандарчук-Вошлаў.