16–23 жніўня ў Навагрудку айцы-езуіты ў чарговы раз прапануюць ігнацыянскія рэкалекцыі. Духоўныя практыкаванні праходзяць у маўчанні, кожны дзень адбываецца размова з духоўным кіраўніком.
Да ўдзелу запрашаюцца вернікі, кансэкраваныя асобы і святары. Для тых, хто будзе ўдзельнічаць у першы раз, прадугледжаны больш кароткі тэрмін рэкалекцый. Запісацца можна да 30 мая.
Больш падрабязная інфармацыя і запіс:
+375 (44) 465-18-78
+375 (29) 511-19-74
(с. Вікторыя Жук MSF)