Лічбавае пілігрымаванне па Цэнтральнай Еўропе, 33 прыпынкі і мноства захапляльных гісторый, гульняў і галаваломак – новае прыкладанне езуітаў “Пашпарт пілігрыма Канізія” запрашае ў духоўную прыгоду праз новую цэнтральнаеўрапейскую правінцыю езуітаў, якая аб’ядноўвае папярэднія езуіцкія правінцыі Аўстрыі, Германіі, Літвы-Латвіі і Швейцарыі. Дадатак “Canisius Pilgerpass” даступны бясплатна ў крамах прыкладанняў Google і Apple.
Асобныя езуіты здзяйсняюць прадстаўнічую пілігрымку па Шляху Канізія, спалучаючы, такім чынам, аналагавую пілігрымку з лічбавым – мікрапілігрымка ў часы каронавіруснага локдаўна. У жывым эфіры яны апавядаюць пра гэтую акцыю на каналах сацсетак ордэна езуітаў. “Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго” яны пілігрымуюць дзеля ўсіх тых, хто не можа ісці, але можа суправаджаць іншых праз Інтэрнэт. На хатняй старонцы canisius.world (даступнай, як і само прыкладанне, на нямецкай, французскай і літоўскай мовах) карыстальнікі могуць наведваць сайты пілігрымкі ў Інтэрнэце і перажываць іх у інтэрактыўным рэжыме. Група “Супольнасць Канізія” у Facebook – лічбавы хостэл пілігрымаў на час падарожжа. Пілігрымы сустракаюцца, абменьваюцца досведам, дзеляцца натхненнем і матывуюць адзін аднаго. Разам шукаць і знаходзіць Бога ва ўсім можна і ў лічбавай форме.
Дарога па краінах новай езуіцкай правінцыі
33 прыпынкі на Шляху Канізія вядуць з літоўскага Вільнюса да швейцарскага Фрыбурга праз усе краіны новай правінцыі, якая таксама ўключае ў сябе пляцоўкі ў Швецыі і Чыкага (ЗША). “Напрыклад, у Рызе мы даведаемся пра значэнне духоўных практыкаванняў Ігнацыя для экуменічнага руху. У Гамбургу мы сустрэнемся з езуітам – заўзятым барабаншчыкам”. Карыстальнікі могуць пагрузіцца ў жыццё, працу і духоўнасць мясцовых езуітаў і самі паспрабаваць, што значыць шукаць і знаходзіць Бога ва ўсім. “На кожным прыпынку ёсць невялікае заданне, якое трэба выканаць, каб атрымаць чарговы штамп у лічбавы пашпарта пілігрыма. Насамрэч пілігрымка можа стаць таксама падарожжам да сябе і да Бога”, – адзначае Пія Дыкманс, супрацоўніца езуітаў па сувязях з грамадскасцю. “Пашпарт пілігрыма” – прыкладанне, створанае не дзеля адной забавы, яно мэтанакіравана прапануе духоўныя імпульсы, а таксама мае асабісты малітоўны куток, дзе адмысловая духоўная батарэя “зараджаецца” падчас пілігрымкі.
Духоўнае падарожжа
“Працяглы локдаўн і няпэўнасць адносна будучыні, акрамя каронавіруса, пакідае адбітак на душах многіх людзей”, – заўважае а. Марцін Старк SJ, адказны за камунікацыю і збор сродкаў, спасылаючыся на свой досвед душпастырства ў Інтэрнэце. “Таму гэта добрая ідэя – выправіцца ў падарожжа разам з “Пашпартам пілігрыма Канізія” і знайсці час, каб аднавіць сілы і з дапамогай духоўных імпульсаў атрымаць магчымасць “дыхаць глыбока”. Знаёмства з усімі езуітамі, супрацоўнікамі і сябрамі і абмен досведам у новай правінцыі Цэнтральнай Еўропы таксама павінны садзейнічаць і ўзмацняць гэтую акцыю.
Цэнтральна-Еўрапейская правінцыя езуітаў будзе ўрачыста заснавана 27 красавіка 2021 г. Правінцыялам стане айцец Бернхард Бюрглер SJ, які быў правінцыялам езуітаў у Аўстрыі. У склад новай правінцыі ўвойдуць 424 езуіты 36 пляцовак Германіі, Латвіі, Літве, Аўстрыі, Швецыі, Швейцарыі і ЗША.
Крыніца: Jesuits.eu