Габрыэль Грубер (Gabriel Gruber) нарадзіўся 6 мая 1740 г. у Вене. У 1755 годзе ён уступіў у Таварыства Езуса. Пасля роспуску Ордэна езуітаў папам Кліментам XIV у 1773 г. быў прафесарам механікі і гідраўлікі ў Любляне, пакуль у 1784 г. не наведаў езуітаў у Беларусі. Там ён вырашыў застацца і зноў быў уключаны ў ордэн. Быў дзейным інжынерам, хімікам, будаўнічым, жывапісцам, механікам і медыкам. Пры ім Полацкі калегіум стаў славутай Акадэміяй, якая давала грунтоўную адукацыю ў галіне тэхнічных навук. У 1800 годзе ён стаў першым рэктарам новазаснаванага калегіума ў Пецярбургу.
10 кастрычніка 1802 г. Генеральная Кангрэгацыя ў Полацку абрала яго генеральным настаяцелем ордэна. Ён стаў першым генералам Таварыства Езуса для Расійскай імперыі і Неапаля, арганізаваў душпастырскую апеку для нямецкіх пасяленцаў на Волзе. Асноўная праца айца Грубера была прысвечана калегіумам, асабліва ў Полацку і Пецярбургу, які разам з касцёлам святой Кацярыны ператварыўся ў цэнтр дзейнасці езуітаў. Айцец Грубер таксама імкнуўся да прызнання Таварыства Езуса ў Неапалітанскім каралеўстве, што і было здзейснена пантыфікам у 1804 годзе.
Айцец Габрыэль Грубер загінуў у ноч на 7 красавіка (26 сакавіка старога стылю) 1805 г. падчас пажару. Джозэф дэ Мэтр, пасланец Сардзініі ў Расіі, які паспяшаўся на месца няшчасця, быў відавочцам жудаснай смерці свайго сябра. Айцец Грубер загінуў у агні, які ахапіў будынак перадсемінарыі Таварыства Езуса ў Пецярбургу.
Артыкул у Вікіпедыі пра Габрыэля Грубера.