Праз некалькі месяцаў адбудзецца цэрэмонія беатыфікацыі трох мучанікаў з Сальвадора, якія загінулі 12 сакавіка 1977 года. Папа Францішак упаўнаважыў Кангрэгацыю па справах Кананізацыі абнародаваць дэкрэт аб мучаніцтве нашага сабрата а. Руціліё Грандэ SJ і двух яго свецкіх таварышаў, Мануэля Саларзана і Нэльсана Руціліё Лемуса.
Руціліё Грандэ нарадзіўся 3 ліпеня 1928 года ў Эль Пайсналь (Сальвадор). Уступіў у Таварыства Езуса 5 верасня 1945 года пасля навучання ў духоўнай семінарыі. Манаскую фармацыю прайшоў у розных краінах Еўропы і Амерыкі і атрымаў святарскае пасвячэнне 30 ліпеня 1959 года. Затым працаваў у якасці фарматара святароў і пробашча. Выконваючы евангелізацыйную місію ў сваёй краіне адважна бараніў самых слабых і патрабуючых. Быў пераследаваны праз прадстаўнікоў тагачаснай улады і загінуў 12 сакавіка 1977 года. Разам з катэхетам Мануэлем Саларзана (72 гады) і юным Нэльсанам Рутыліё Лемусам (16 год) ён быў застрэлены па дарозе на малітву навэннай да св. Юзафа. Яго раптоўная смерць вельмі моцна паўплывала на яго сябра, тагачаснага арцыбіскупа Сальвадора, св. Оскара Рамэро, які тры гады пазней, у 1980 годзе, таксама загінуў мучаніцкай смерцю.
Крыніца: jezuici.pl
Галоўны здымак: мурал у г. Эль Пайсналь ( sjcuria.global)