Больш, чым калі-небудзь раней, я адчуваю сябе ў руках Бога.
Гэта тое, чаго я з юнацтва хацеў ўсё маё жыццё,
і адзінае, чаго я да гэтага часу хачу.
Але цяпер ёсць розніца;
ініцыятыва належыць толькі Богу.
Сапраўды вельмі глыбокі духоўны досвед:
ведаць і адчуваць сябе поўнасцю ў Божых руках.
Слуга Божы Пэдро Арупэ SJ (14.XI.1907-5.II.1991)
А. Пэдро Арупэ прадыктаваў гэтую малітву пасля інсульту, які спаралізаваў яго, і наступствы якога ён цярпліва зносіў на працягу апошніх дзесяці год свайго жыцця.