Беспрацоўе сярод моладзі і роля Таварыства Езуса ў свеце былі галоўнымі тэмамі размовы Папы з удзельнікамі фармацыйнай сустрэчы для езуітаў, якія вучацца або служаць у Еўропе.
Штогадовы форум “European Jesuits in formation” праходзіць 28 ліпеня-20 жніўня 2018 г. у Рыме. У візіце да Святога Айца, які адбыўся 1 жніўня, прынялі ўдзел 25 маладых законнікаў з розных краін кантынента
Адказваючы на заклапочанасць аднаго са сваіх гасцей, Папа падзяліўся думкамі адносна беспрацоўя сярод моладзі, зазначыўшы, што гаворка ідзе “пра адну з найбольш вострых і балючых праблем”, паколькі тычыцца годнасці чалавечай асобы.
– падкрэсліў Папа.
Святы Айцец выказаў перакананне ў тым, што галоўнае месца ў эканоміцы павінен займаць чалавек. “Я думаю, што сёння, вялікім грахом супраць годнасці чалавека з’яўляецца яго змяшчэнне з цэнтральнага месца”, – сказаў ён.
Паводле Францішка, “абстрактная” фінансавая сістэма садзейнічае пашырэнню беспрацоўя, а гэта, у сваю чаргу, з’яўляецца адной з асноўных прычын самагубства сярод людзей маладога ўзросту. “Яны губляюць здольнасць адчуваць сябе патрэбнымі, і развітваюцца з жыццём”, – з жалем заўважыў Пантыфік.
Яшчэ адно наступства беспрацоўя – наркотыкі. Моладзь знаходзіць у іх “спосаб уцёкаў ад недахопу годнасці”.
– сказаў Папа.
Францішак таксама заўважыў, што ў апошні час, моладзь, ратуючыся ад беспрацоўя, нярэдка, выбірае наёмніцтва і ўдзелу ў ваенных канфліктах.
Пантыфік заклікаў маладых езуітаў быць уважлівымі да праблем маладых людзей, дапамагаць ім адчуць сябе патрэбнымі, слухаць іх, а таксама з малітвай, “мужнай крэатыўнасцю” і без страху запэцкаць рукі, “шавяліцца” для вырашэння канкрэтных праблем.
Фрагмент сустрэчы:
Крыніца: Ватыканскае радыё