Францішак сустрэўся 3 снежня 2018 г. з выхаванкамі рымскага Міжнароднага калегіума Таварыства Езуса, дзе жывуць і навучаюцца семінарысты, члены Ордэна Езуітаў, з розных краін свету.
Папа заклікаў законную моладзь мець моцную аснову ў Богу. У такім выпадку не будзе ніводнай праблемы, якой не можна было б не пераадолець. Ён нагадаў, што фармацыя семінарыстаў праходзіць у доме, дзе жыў св. Ігнацый Лаёла, дзе ён пісаў першыя дакументы Ордэна і адкуль высылаў першых місіянераў. “Вы фарміруецеся на каранях”, – заўважыў Францішак. Ён заклікаў карыстацца ласкай прабывання ў Рыме.
Святы Айцец звярнуў увагу маладых законнікаў на важнасць росту. “Вы закліканы расці, запускаючы карані. Расліна расце з каранёў, якія не бачна, але якія падтрымліваюць. Плёну няма не тады, калі мала галін, але калі высыхаюць карані”, – падкрэсліў ён. “Няма росту без крызісу – не бойцеся крызісу! Як няма ніякіх пладоў без абрэзкі, так не існуе перамогі без змагання. Расці, укараніцца, каб бязлітасна змагацца супраць усякай секулярнай духоўнасці, што з’яўляецца самым горшым злом, якое толькі можа здарыцца з намі”, – сказаў Папа, спасылаючыся на словы айца Анры дэ Любака. Станоўчымі прыкметамі росту Пантыфік лічыць свабоду і паслухмянасць.
Сталенне – гэта яшчэ адна рыса на дарозе фармацыі святара і законніка, адзначыў Францішак. Менавіта сталых асоб патрабуе місія ў сённяшнім свеце, якія ведаюць, што такое запал і дысцыпліна, умеюць падзяляць радасць і рэальныя праблемы братоў, прымаць не толькі тое, што цікавіць і зачароўвае, але і выклікае трывогу.
Папа пажадаў сваім маладым гасцям мець моцную аснову ў Богу, расці і сталець да большай хвалы Божай.
Крыніца: Ватыканскае радыё