Мы – мужчынскі каталіцкі ордэн.

Ужо амаль 500 год мы дзейнічаем там, дзе нас патрабуе свет.

Парафіі і санктуарыі, душпастырства, рэкалекцыі, місіі, духоўнае суправаджэнне
Школы і ўніверсітэты, СМІ, выдавецтвы, установы культуры і спартыўныя цэнтры
Сацыяльная праца, служэнне бежанцам, экалогія, тэрапеўтычная дапамога, міжрэлігійны дыялог
Наш ордэн заснаваны ў XVI стагоддзі баскійскім рыцарам Ігнацыем Лаёлай.

Юнаком ён служыў пры каралеўскім двары і вёў свецкае жыццё маладога рыцара. У 1521 г. адважна, нягледзячы на пагрозу жыццю, бараніў крэпасць Памплону ад нападу французаў. Падчас бітвы гарматнае ядро трапіла яму ў левую нагу. Некалькі разоў за перыяд лячэння Ігнацый быў блізкі смерці, але выжыў і пачаў папраўляцца. Пазбаўлены на доўгі час магчымасці руху, ён стаў чытаць Евангелле і гісторыі святых і пастанавіў адмовіцца ад мінулага марнага жыцця, каб поўнасцю належаць Хрысту. Сваё шляхецкае адзенне ён аддаў жабраку, а рыцарскі меч пакінуў у санктуарыі Маці Божай у Мансэрат.

“Вазьмі, Пане, і прымі ўсю маю свабоду, памяць, розум і ўсю маю волю – усё, што маю і чым валодаю.”

Ігнацый прысвяціў сябе служэнню хворым і ўбогім. Прайшоў праз цяжкія духоўныя змаганні. Запісы, якія ён вёў, ляглі ў аснову славутага збора “Духоўных Практыкаванняў”.

Праз некаторы час да яго далучыліся першыя паплечнікі, і яны разам прысвяцілі сваё жыццё Пану. Каб захаваць еднасць у сваёй супольнасці сяброў, пастанавілі заснаваць ордэн, мэтай якога стане вернае служэнне Касцёлу ў паслухмянасці Святому Айцу.

У аснове правіла новага ордэна была строгая паслухмянасць дагматам і касцёльнаму праву, адмаўленне ад асабістай свабоды, бязмежны давер да Касцёла і Папы, згодна з прынцыпам “Адчуваць разам з Касцёлам” (Sentire cum Ecclesia)
Езуіты былі прапаведнікамі і спаведнікамі ўладароў свету. У час Контррэфармацыі значная частка сярэдняй і вышэйшай адукацыі знаходзілася пад уплывам езуітаў. Адзначаліся незвычайнай руплівасцю ў душпастырстве працоўных, выступалі ў якасці абаронцаў іх правоў.

Езуіты часта змянялі месца служэння, трымаючы дыстанцыю ад асобных краін і іх інтарэсаў. Такі касмапалітызм выклікаў моцны супраціў з боку некаторых манархій. Пад іх націскам Папа Клеменс XIV у 1773 г. загадаў скасаваць Ордэн.

Па рашэнні царыцы Екацярыны ІІ Таварыста Езуса не спыніла свайго існавання на тэрыторыі Расійскай Імперыі і дачакалася там моманту аднаўлення праз Папу Пія VII у 1814 г.

Езуіты сёння

членаў Ордэна

святых і благаслаўлёных

школ і ўніверсітэтаў

месцаў служення на тэрыторыі СНД

“На найцяжэйшых і найбольш аддаленых абшарах, на раздарожжах ідэалогій, на сацыяльных франтах, – усюды ў Касцёле, дзе толькі сутыкаліся (і дагэтуль канфрантуюць) палкія прагненні чалавека і адвечнае пасланне Евангелля, там былі і ёсць езуіты.”

Папа Павел VI

Больш пра нас
Глабальныя апостальскія прыярытэты: актуалізацыя місіі Таварыства Езуса

Глабальныя апостальскія прыярытэты: актуалізацыя місіі Таварыства Езуса

На 36-ай генеральнай кангрэгацыі ў 2016 г. дэлегаты даручылі новавыбранаму генеральнаму настаяцелю Артуру Сосе перагледзець і актуалізаваць апостальскія прыярытэты, якія былі прынятыя ў 2003 г. (У той час на першым месцы знаходзіліся місіі ў Кітаі і Афрыцы,...

Замучаны ў савецкай турме езуіт Профітліх прызнаны мучанікам

Замучаны ў савецкай турме езуіт Профітліх прызнаны мучанікам

Як паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, 18 снежня 2024 года падчас аўдыенцыі з кардыналам Марчэла Сэмерара, прэфектам Дыкастэрыі па справах кананізацыі, Папа Францішак сярод іншых дэкрэтаў зацвердзіў дэкрэт аб мучаніцтве езуіта Эдуарда Профітліха SJ, які...

Юбілей-2025: Рым шляхамі святога Ігнацыя Лаёлы

Юбілей-2025: Рым шляхамі святога Ігнацыя Лаёлы

У Рыме падрыхтавалі праграму пілігрымкі па месцах святога Ігнацыя Лаёлы да Юбілейнага 2025-га года. Ініцыятыва прапануе не толькі знаёмства з гісторыяй і мастацтвам, але і глыбокае духоўнае падарожжа праз ігнацыянскую малітву і медытацыю. Інаўгурацыяй праекта Святы...

Першы афіцыйны візіт генеральнага настаяцеля Таварыства Езуса ва Украіну

Першы афіцыйны візіт генеральнага настаяцеля Таварыства Езуса ва Украіну

З 6 па 10 лістапада айцец генерал Артура Соса здзейсніў першы афіцыйны візіт ва Украіну, імкнучыся ў гэты складаны час прынесці надзею і салідарнасць у краіну, якая знаходзіцца на скрыжаванні складаных палітычных, сацыяльных, эканамічных і гуманітарных праблем.  Разам...

Папа: адукацыя – місія, ад якой залежыць будучыня хрысціянства

Папа: адукацыя – місія, ад якой залежыць будучыня хрысціянства

Пра неабходнасць вяртання да духоўных крыніц удзелу Таварыства Езуса ў адукацыйнай дзейнасці нагадаў Святы Айцец 5 лістапада 2024 года падчас візіту ў Папскі Грыгарыянскі ўніверсітэт у Рыме, як паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. Францішак нагадаў, што...

Папскі Грыгарыянскі ўніверсітэт на службе святасці і Касцёлу ў свеце

Папскі Грыгарыянскі ўніверсітэт на службе святасці і Касцёлу ў свеце

Выпускнікамі Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта з’яўляюцца 57 святых, 27 благаслаўлёных, 16 Рымскіх Пантыфікаў, 36 працэнтаў членаў Калегіі кардыналаў і 24 працэнты каталіцкіх біскупаў у свеце. З нагоды візіту Францішка ў гэты самы старажытны папскі ўніверсітэт у...

Лучнасць са святымі па метадзе святога Пятра Фабэра SJ

Лучнасць са святымі па метадзе святога Пятра Фабэра SJ

У наш паспешлівы век інфармацыя, пададзеная ў скарочаным або спрошчаным выглядзе, здаецца выдатным спосабам атрымання ведаў без страты часу (хоць ён усё роўна недзе губляецца). Прачытанне доўгай біяграфіі вымагае асобнага часу і трываласці. Прынамсі, у мяне так......

Навэнна аб кананізацыі айца Пэдра Арупэ SJ (1907 – 1991)

Навэнна аб кананізацыі айца Пэдра Арупэ SJ (1907 – 1991)

Запрашаем далучыцца да прапановы Брытанскай правінцыі Таварыства Езуса і памаліцца навэннай аб кананізацыі а. Пэдра Арупэ SJ, пачынаючы 5 лістапада – ва ўрачыстасць Усіх святых і благаслаўлёных Таварыства Езуса. Навэнна завершыцца 13 лістапада – да дня нараджэння а....

Dilexit nos: энцыкліка Папы Францішка аб Найсвяцейшым Сэрцы і сучасным свеце

Dilexit nos: энцыкліка Папы Францішка аб Найсвяцейшым Сэрцы і сучасным свеце

24 кастрычніка 2024 г. Папа Францішак апублікаваў сваю чацвёртую энцыкліку «Dilexit nos» («Палюбіў нас»), якая прысвечана тэме чалавечай і боскай любові, увасобленай у Найсвяцейшым Сэрцы Езуса. Апублікаваная ў свеце, які пакутуе ад вайны, сацыяльна-эканамічнай...

Астэроід названы ў гонар езуіта Пятра Скаргі

Астэроід названы ў гонар езуіта Пятра Скаргі

Міжнародны астранамічны саюз (IAU) назваў астэроід у гонар езуіта Пятра Скаргі, заснавальніка Віленскага ўніверсітэта і выбітнага дзеяча Контррэфармацыі. Ён быў адкрыты ў 2007 годзе ў літоўскай абсерваторыі Малетай (Moletai). Рабочая група Астранамічнага саюза...

Езуіт прызначаны душпастырам беларусаў у Познані

Езуіт прызначаны душпастырам беларусаў у Познані

13 кастрычніка ў Познані адбылася першая святая Імша на беларускай мове ў новым касцёле з новым душпастырам. Летам супольнасць беларусаў Познані звярнулася да свайго іерарха з просьбай аб прызначэнні новага душпастыра для іх супольнасці. Адказваючы на просьбу...

Папа ў Бруселі: дыялог з езуітамі пра будучыню Касцёла

Папа ў Бруселі: дыялог з езуітамі пра будучыню Касцёла

Падчас візіту ў Бельгію Папа сустрэўся з езуітамі з Бенілюкса, заклікаўшы іх да адвагі ў малітве і на межах грамадства. Абмяркоўваліся пытанні секулярызацыі, ролі жанчын у Касцёле і сінадальнасці. 28 верасня 2024 года Францішак наведаў Collège Saint-Michel у Бруселі,...

Айцец генерал Артура Соса SJ аднавіў прысвячэнне Таварыства Езуса Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

Айцец генерал Артура Соса SJ аднавіў прысвячэнне Таварыства Езуса Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

Генеральны настаяцель Таварыства Езуса а. Артура Соса, пацвярджаючы сувязь езуітаў з набажэнствам да Найсвяцейшага Сэрца Езуса, наведаў санктуарый Пара-ле-Маньял, каб аднавіць прысвячэнне ордэна Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. З 27 снежня 2023 г. па 27 чэрвеня 2025 г....

Сустрэчы Пантыфіка з езуітамі ў Азіі і Акіяніі: ключавыя думкі

Сустрэчы Пантыфіка з езуітамі ў Азіі і Акіяніі: ключавыя думкі

Падчас апошняга апостальскага падарожжа ў верасні 2024 года Папа правёў тры асобныя закрытыя сустрэчы са сваімі братамі-езуітамі ў Інданезіі, Усходнім Тыморы і Сінгапуры. Галоўнымі думкі, якія прагучалі падчас іх, падзяліўся часопіс La Civiltà Cattolica. Падчас размоў...

Біблійны лексікон: Валадарства Божае (працяг)

Біблійны лексікон: Валадарства Божае (працяг)

У мінулы раз у гэтай рубрыцы мы разважалі над выразам “Валадарства Божае” (або “Валадарства Нябеснае”, паводле евангеліста Мацвея), які займае цэнтральнае месца ў прапаведаванні Езуса. Працягнем паглыбляцца ў значэнне словаў, каторыя мы кожны раз паўтараем у малітве...