Айцы езуіты прапануюць усім ахвотным узяць удзел у ігнацыянскіх рэкалекцыях — духоўных практыкаваннях паводле метаду святога Ігнацыя Лаёлы.

6-дзённыя рэкалекцыі адбудуцца сёлета ў Пінску (у будынку духоўнай семінарыі) ў двух тэрмінах.

  • 13–20 чэрвеня 
  • 16–23 жніўня 

Рэкалекцыі праходзяць у маўчанні, кожны дзень адбываецца размова з духоўным кіраўніком.

Пачатак – а 17-й гадзіне ў першы дзень, заканчэнне — а 12-й гадзіне ў апошні дзень.

Удзел у рэкалекцыях могуць узяць усе ахвотныя: свецкія вернікі, кансэкраваныя асобы і духавенства.

Для тых, хто будзе ўдзельнічаць упершыню, магчымы больш кароткі тэрмін рэкалекцый.

  • Запіс да 27 красавіка.

Запісацца і атрымаць больш інфармацыі можна па тэл.:

або па электроннай пошце: