Як паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, 18 снежня 2024 года падчас аўдыенцыі з кардыналам Марчэла Сэмерара, прэфектам Дыкастэрыі па справах кананізацыі, Папа Францішак сярод іншых дэкрэтаў зацвердзіў дэкрэт аб мучаніцтве езуіта Эдуарда Профітліха SJ, які памёр у савецкай турме ў Кіраве ў 1942 годзе.
Эдуард Профітліх нарадзіўся 11 верасня 1890 года ў нямецкім Бірэсдорфе. Ён быў тытулярным арцыбіскупам Адрыянопаля і апостальскім адміністратарам Эстоніі, дзе служыў Касцёлу ў складаны перыяд савецкай акупацыі. Арцыбіскуп Профітліх быў арыштаваны савецкімі ўладамі і памёр 22 лютага 1942 года ў турме ў Кіраве ад цяжкіх турэмных умоў. Яго смерць прызнана мучаніцтвам за веру, што адкрывае шлях да яго беатыфікацыі.
Больш пра яго жыццёвы шлях можна прачытаць у артыкуле Эдуард Профиттлих SJ: иезуит-мученик на пути к беатификации.