У нядзелю 21 ліпеня 2024 года супольнасць парафіі св. Уладзіслава, на чале з пробашчам а. Віктарам Жуком SJ, прывітала новага вікарыя айца Міхаіла Ткаліча SJ. Першыя цёплыя словы прывітання прагучалі падчас святой Імшы, а пасля была магчымасць бліжэй пазнаёміцца з а. Міхаілам падчас пачастунку за агульным сталом.
Айцец Міхаіл нарадзіўся 27 лютага 1985 года ў Растове-на-Доне, уступіў у навіцыят Таварыства Езуса ў 2009 годзе, атрымаў святарскае пасвячэнне 30 ліпеня 2022 года ў касцёле св. Андрэя Баболі ў Варшаве. Неўзабаве пасля гэтай падзеі ён даў інтэрв’ю, у якім распавёў пра свой шлях да веры і паклікання да святарства – https://www.рускатолик.рф/tkalich/
Нагадваем таксама, што за тым, што адбываецца ў парафіі св. Уладзіслава, можна сачыць у Instagram.