Гэта вельмі простая прапанова для рахунку сумлення, якая дзеліць прагляд дня ці іншага перыяду часу на тры часткі. У залежнасці ад стану душы, перажытых падзей, чаканняў ад будучыні, мы падоўжым у асабістай малітве тую ці іншую частку. Галоўнае, шукаць і слухаць Бога і дазволіць сэрцу адгукацца на Яго прысутнасць і дзеянне.

Рыхтуюся да малітвы, як звычайна…

У імя Айца і Сына і Духа Святога. Амэн.

  1. Спантанна звяртаюся да Бога, згадваючы рэчы, людзей і моманты, за якія я вельмі ўдзячны. Я кажу: «Дзякую Табе, Божа, за . . .» і проста дазваляю розуму пераходзіць ад аднаго атрыманага падарунка да наступнага, без свядомага скіроўвання думак у той ці іншы бок. Адзначаю толькі, што сэрца і душа кажуць Богу ў гэты момант.
  2. Далей я размаўляю з Богам пра рэчы, людзей і моманты, з-за якіх адчуваю сябе кепска. Я кажу: «Прабач мяне, Божа, за . . .» і проста адпускаю. Уважліва прыслухоўваюся да таго, што сэрца і душа кажуць Богу ў гэты момант.
  3. Нарэшце, я звяртаюся да Бога адносна будучых рэчаў, будучых сустрэч з людзьмі і будучых момантаў, у якіх мне спатрэбіцца Божая дапамога. Думаючы пра надыходзячы дзень, я малюся: «Божа, дапамажы мне з . . .» і проста адпускаю. Звяртаю ўвагу на тое, што сэрца і душа кажуць Богу ў гэты момант.

Ойча наш…

У імя Айца і Сына і Духа Святога. Амэн.

 

Паводле кнігі а. Марка Цібадо SJ «Reimagining the Ignatian Examen» («Пераасэнсаванне ігнацыянскага рахунку сумлення»)