Як я забіваю час?
Вазьмуся падлічыць спосабы:
– турбуючыся пра рэчы,
над якімі не маю кантролю,
такімі, як мінулае ці будучыня;
– не адпускаючы крыўду і гнеў
за нанесеную мне шкоду,
рэальную або ўяўную;
– пагарджаючы звычайным,
дакладней, тым, што я так бяздумна
называю звычайным.
– непакоячыся аб тым, што я буду з гэтага мець, а не аб тым, што я магу даць;
– не шануючы таго, што ёсць,
з-за думак пра тое, што “добра-было-б”,
“павінна-было” ці “магло-б-быць”…
Вось некаторыя са спосабаў, як я забіваю час.
Езус не забіваў час.
Ён даў яму жыццё.
Сваё ўласнае жыццё.
Лео Рок SJ