У красавіку бягучага года ў мінскім выдавецтве “Pro Christo” выйшаў рускі пераклад кнігі а. Юзэфа Аўгустына SJ „Intymność i wolność. Spotkanie z Jezusem” (Wydawnictwo M, 2017): “Сокровенность и свобода. Встреча с Иисусом”.
Прадмову да кнігі напісаў ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч. Выданне змяшчае 26 разважанняў, прысвечаных блізкім адносінам з Езусам, плёнам якіх з’яўляецца ўнутраная свабода.
Аўтар прысвяціў выданне а. Станіславу Памыкалу SJ (1950-2022), які шмат гадоў працаваў у Беларусі як душпастыр у парафіях Віцебскай дыяцэзіі.
Гэта трэці пераклад кнігі: чэшскі пераклад выйшаў у 2018 годзе ў Брно ў выдавецтве “Cesta”, украінскі – у Львове ў 2019 г. у выдавецтве “Свічадо”.