У нядзелю Божага Слова, 22 студзеня, у парафіі святога Уладзіслава ў Віцебску адбылася інтранізацыя Святога Пісання.
Папа Францішак прапанаваў здзейсніць гэты рытуал у сваім лісце “Aperruit illis”, у якім была трэцяя нядзеля звычайнага перыяду была абвешчана Нядзеляй Божага Слова, дзеля для таго, каб заахвоціць вернікаў больш звяртацца да Святога Пісання, аддаваць яму годную пашану.
Падчас абраду Святое Пісанне было ўрачыста ўнесена ў касцёл і пакладзена на спецыяльна падрыхтаванае месца перад амбонай.
“Звычайна Слова Божае, якое чытаецца падчас св. Імшы не бачнае для вернікаў, аднак цяпер, калі Біблія знаходзіцца перад амбонам, будзе больш відавочна, што Святое Пісанне займае важнае месца ў літургіі Касцёла”, – патлумачыў а. Віктар Жук, пробашч парафіі. Ён заахвоціў вернікаў мець штодзённы кантакт са Святым Пісаннем, таму што, як пісаў Папа ва ўзгаданым лісце, “дзень, прысвечаны Бібліі не можа быць раз у год, але ў кожны дзень года, бо мы павінны абавязкова паглыбляць знаёмства са Святым Пісаннем і Уваскрослым”.
Пасля св. Імшы кожны з вернікаў атрымаў невялікую памятку з цытатай Святога Пісання, каб атрыманае слова стала для іх крыніцай благаслаўлення.
Лаліта Арлоўская