Сёння, 10 ліпеня, на св. Імшы а 10:00 у новапасвячаным касцёле св. Ігнацыя Лаёлы ў Віцебску а. Віктар Жук SJ прынёс урачыстыя манаскія абяцанні ў Таварыстве Езуса. У імя Генеральнага настаяцеля ордэна абяцанні прыняў айцец правінцыял Збігнеў Лячкоўскі SJ.
Айцец Віктар Жук SJ нарадзіўся ў 1979 г. у Пінску, пасля заканчэння эканамічнага факультэта ўніверсітэта Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне ўступіў у навіцыят Таварыства Езуса ў Новасібірску 14 жніўня 2003 г. Вывучаў філасофію ў Інстытуце філасофскіх даследаванняў “Alosianum” у Падуі, тэалогію — у Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме, на пастырскай практыцы быў у езуіцкай сярэдняй школе ў Мілане. Ён спецыялізаваўся на біблійнай тэалогіі ва ўніверсітэце “Santa Clara” ў Каліфорніі. Дыяканскае пасвячэнне атрымаў з рук кардынала Джанфранка Равазі ў Рыме, а святарскае пасвячэнне з рук арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча 14 жніўня 2014 г. у Мінску. У 2015–2019 гг. працаваў у Маскве ў Інстытуце імя св. Тамаша. Яго трэцяя прабацыя праходзіла ў Філіпінах. З ліпеня 2019 г. служыць пробашчам парафіі св. Уладзіслава ў Віцебску.
![1](https://www.jezuity.by/wp-content/uploads/2022/07/1-scaled.jpg)
![26](https://www.jezuity.by/wp-content/uploads/2022/07/26-scaled.jpg)
![IMG_1921](https://www.jezuity.by/wp-content/uploads/2022/07/IMG_1921-scaled.jpeg)
![25](https://www.jezuity.by/wp-content/uploads/2022/07/25-1-scaled.jpg)
![222](https://www.jezuity.by/wp-content/uploads/2022/07/222.jpg)
![2](https://www.jezuity.by/wp-content/uploads/2022/07/2-scaled.jpg)
![24](https://www.jezuity.by/wp-content/uploads/2022/07/24-scaled.jpg)
![28](https://www.jezuity.by/wp-content/uploads/2022/07/28-scaled.jpg)
![IMG_1912](https://www.jezuity.by/wp-content/uploads/2022/07/IMG_1912-scaled.jpeg)
![17](https://www.jezuity.by/wp-content/uploads/2022/07/17-scaled.jpg)
![111](https://www.jezuity.by/wp-content/uploads/2022/07/111.jpg)
![unnamed](https://www.jezuity.by/wp-content/uploads/2022/07/unnamed-scaled.jpg)