2 сакавіка 2022 г., генеральны настаяцель езуітаў а. Артура Соса SJ накіраваў правінцыялу а. Яраславу Пашыньскаму SJ ліст, у якім прасіў запэўніць езуітаў, якія працуюць ва Украіне, што ўсё Таварыства падтрымлівае іх малітвамі і “моліцца за ўвесь украінскі народ, асабліва за тых, хто пацярпеў ад ваенных дзеянняў, страціў блізкіх, працу, дом, жыве ў страху і няўпэўненасці”.

“Я ўсім сэрцам падтрымліваю ўсе праявы салідарнасці, якіх сапраўды шмат. Яны найлепшым чынам адлюстроўваюць нашу салідарнасць”, – піша генеральны настаяцель, нагадваючы пра просьбу Папы Францішка, каб кожны настойліва маліўся аб дары супакою і перамены сэрцаў.

У Польшчы пры Езуіцкім сацыяльным цэнтры была створана каманда, якая каардынуе дапамогу бежанцам з Украіны і арганізуе падтрымку сабратам, якія дзейнічаюць на тэрыторыі, ахопленай вайной. З езуітамі ў Польшчы супрацоўнічаюць міжнародны офіс Jesuit Refugee Service  (Езуіцкая служба бежанцам), Xavier Network, а таксама правінцыі Таварыства Езуса з іншых краін.

Каманда таксама будзе ўзаемадзейнічаць з дабрачыннай арганізацыяй “Карытас”, а таксама з іншымі арганізацыямі і свецкімі ўладамі розных узроўняў.

Што зроблена на дадзены момант?

Дапамога ў перамяшчэнні бежанцаў ад мяжы да месцаў іх пражывання. Забяспечванне ім доўгатэрміновай падтрымкі ў акліматызацыі на новым месцы, каб яны маглі атрымаць медыцынскую, псіхалагічную і матэрыяльную дапамогу, знайсці працу і аддаць дзяцей у школу.

Каардынатар каманды – айцец Віталій Асмалоўскі SJ з Паўднёва-Польскай правінцыі Таварыства Езуса.

Нумары банкаўскіх рахункаў можна знайсці на сайце Езуіцкага сацыяльнага цэнтра.

Змяшчаем кантактныя дадзеныя членаў каманды і заахвочваем да супрацоўнітва:

o. Vitaliy Osmolovskyy SJ, каардынатар
+48 517 978 549
+380 96 806 1126 – whatsapp, viber, telegram
<[email protected]>

o. Damian Czerniak SJ, дапамога бежанцам
 
+48 797 907 593 – whatsapp
<[email protected]>

o. Łukasz Lewicki SJ, дырэктар Езуіцкага сацыяльнага цэнтра ў Варшаве
 
+48 797 907 588 <[email protected]>

br. Jerzy Zadwórny SJ, дапамога на тэрыторыі Украіны
 
+38 097 159 36 47 <[email protected]>

Крыніца: https://jezuici.pl/2022/02/jezuicka-pomoc-dla-ukrainy/

Фота: PAP/EPA/MARTIN DIVISEK