6 ліпеня 2020 г. на 92-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Эніа Марыконэ – адзін з самых славутых кампазітараў і дырыжораў сучаснасці.
Не аднойчы творчасць маэстра, глыбока веруючага чалавека, закранала тэмы, звязаныя з гісторыяй Таварыства Езуса (у Рыме ён часта наведваў галоўную святыню езуітаў Дэль Джэзу па суседству са сваім домам). У 1986 выйшаў фільм «Місія», які апавядае пра дзейнасць езуітаў у Лацінскай Амерыцы, музыку да якога напісаў Марыконэ, а ў сваім 86-гадовым узросце, упершыню за сваю доўгую кар’еру, маэстра напісаў музыку да св. Імшы, нагодай для чаго паслужыла 200-годдзе адраджэння Таварыства Езуса. Твор называецца «Missa Papae Francisci. Anno duecentesimo Societate Restituta» і прысвечана папу Францішку, які, па словах кампазітара, з самага пачатку пакарыў яго сваім пастырскім стылем. У фінале Імшы тэнар абвяшчае дэвіз езуітаў “Ad maiorem Dei gloriam” пад гукі тэмы “… і на зямлі, як на небе” з «Місіі». Дзякуй, маэстра, і радасці табе на нябёсах!
У тэксце выкарыстаны матэрыялы Ватыканскага радыё www.vaticannews.va. На выяве – вобраз Эніа Марыконэ, які з’явіўся раніцай 7 ліпеня ў рымскім раёне, дзе нарадзіўся кампазітар. Аўтар мурала – Harry Grab.