З 19 чэрвеня адкрываецца магчымасць прыняць удзел у ігнацыянскіх духоўных практыкаваннях (рэкалекцыях) анлайн. На працягу 9 дзён будуць дадавацца відэаролікі з рэкамендацыямі для самастойнай малітвы. Аўтар відэа – а. Віктар Жук SJ, мова – руская. Удзельнікам прапануецца запланаваць час на 30-хвілінную або даўжэйшую малітву, акрамя прагляду відэа (10-20 хвілін). Тыя, хто запішацца па адрасе [email protected], атрымаюць дадатковыя тлумачальныя матэрыялы, а таксама – пры пэўных умовах – магчымасць размовы з суправаджальнікамі ў анлайн-фармаце. Практыкаванні можна прайсці за 9 дзён або падоўжыць іх, згодна са сваім рытмам.
Кароткае відэазапрашэнне на рэкалекцыі: