Навучы мяне слухаць, о Божа,

тых, хто блізка: сям’ю, сяброў, калегаў.

Няважна, якія словы я чую, дапамажы мне 

разумець, што яны кажуць на самай справе:

“Прымі мяне такім, які я ёсць. Паслухай мяне”.

Навучы мяне слухаць, мой клапатлівы Божа,

тых, хто далёка: шэпт безнадзейных,

маленне забытых, плач здратаваных.

Навучы мяне слухаць, о Божа, мая Маці,

сябе. Дапамажы мне менш баяцца давяраць

голасу ўнутры, у самай глыбіні сэрца.

Навучы мяне слухаць, Святы Духу,

Твой голас – у працы і нудзе,

ва ўпэўненасці і сумневе, у шуме і цішыні.

Навучы мяне, Пане, слухаць.

Амэн.

Джон Вэлтры SJ