Мы – мужчынскі каталіцкі ордэн.
Ужо амаль 500 год мы дзейнічаем там, дзе нас патрабуе свет.
Юнаком ён служыў пры каралеўскім двары і вёў свецкае жыццё маладога рыцара. У 1521 г. адважна, нягледзячы на пагрозу жыццю, бараніў крэпасць Памплону ад нападу французаў. Падчас бітвы гарматнае ядро трапіла яму ў левую нагу. Некалькі разоў за перыяд лячэння Ігнацый быў блізкі смерці, але выжыў і пачаў папраўляцца. Пазбаўлены на доўгі час магчымасці руху, ён стаў чытаць Евангелле і гісторыі святых і пастанавіў адмовіцца ад мінулага марнага жыцця, каб поўнасцю належаць Хрысту. Сваё шляхецкае адзенне ён аддаў жабраку, а рыцарскі меч пакінуў у санктуарыі Маці Божай у Мансэрат.
“Вазьмі, Пане, і прымі ўсю маю свабоду, памяць, розум і ўсю маю волю – усё, што маю і чым валодаю.”
Праз некаторы час да яго далучыліся першыя паплечнікі, і яны разам прысвяцілі сваё жыццё Пану. Каб захаваць еднасць у сваёй супольнасці сяброў, пастанавілі заснаваць ордэн, мэтай якога стане вернае служэнне Касцёлу ў паслухмянасці Святому Айцу.
Езуіты часта змянялі месца служэння, трымаючы дыстанцыю ад асобных краін і іх інтарэсаў. Такі касмапалітызм выклікаў моцны супраціў з боку некаторых манархій. Пад іх націскам Папа Клеменс XIV у 1773 г. загадаў скасаваць Ордэн.
Па рашэнні царыцы Екацярыны ІІ Таварыста Езуса не спыніла свайго існавання на тэрыторыі Расійскай Імперыі і дачакалася там моманту аднаўлення праз Папу Пія VII у 1814 г.
членаў Ордэна
святых і благаслаўлёных
школ і ўніверсітэтаў
месцаў служення на тэрыторыі СНД
Папа Павел VI
Глабальныя апостальскія прыярытэты: актуалізацыя місіі Таварыства Езуса
На 36-ай генеральнай кангрэгацыі ў 2016 г. дэлегаты даручылі новавыбранаму генеральнаму настаяцелю Артуру Сосе перагледзець і актуалізаваць апостальскія прыярытэты, якія былі прынятыя ў 2003 г. (У той час на першым месцы знаходзіліся місіі ў Кітаі і Афрыцы,...
Біблійны лексікон: Валадарства Божае. Частка 4 (заключная)
“Божае Валадарства” – словы, якія так часта гучаць з вуснаў Пана Езуса ў Евангеллі, былі тэмай ужо некалькіх разважанняў у нашай рубрыцы. У сённяшнім заключным матэрыяле мы звернем увагу на “эсхаталагічнае” вымярэнне гэтай рэчаіснасці, якую Божы Сын імкнуўся адкрыць...
Біблійны лексікон: Валадарства Божае. Частка 3
Тэма Божага Валадарства займае значнае месца ў прапаведаванні Пана Езуса паводле Евангелляў. Відавочна, наш Настаўнік хацеў, каб гэта рэчаіснасць ніколі не пакідала поля ўвагі Ягоных вучняў. У мінулы раз мы разглядалі якраз тую праўду, што Валадарства павінна быць у...
Адышоў у вечнасць айцец Клод Рабінэ, езуіт, былы кіраўнік Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News паведамляе, што 6 студзеня ва ўзросце 77-і гадоў у Бруселі (Бельгія) адышоў у вечнасць айцец Клод Рабінэ, бельгійскі святар, езуіт, былы кіраўнік Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё. Клод Рабінэ нарадзіўся 20 кастрычніка...
Ігнацыянскі прагляд года
Перад тым, як распачаць год новы, запрашаем азірнуцца на той, які адыходзіць. Св. Ігнацый Лаёла ўсім раіў навучыцца рабіць штодня своеасаблівы “экзамен”, праглядаючы думкі, словы і ўчынкі, падзеі і сустрэчы, жаданні і пачуцці – “шукаючы і знаходзячы Бога ва ўсім”. Мы...
“Надзея не расчаруе”. Каляднае Пасланне Айца Генерала Таварыства Езуса
Надзея не расчаруе! Нараджэнне беднага і пакорнага Езуса сталася вырашальнай ціхай «рэвалюцыяй», якая выклікала фундаментальныя змены ва ўсім чалавецтве. Божае Нараджэнне — гэта радаснае выкананне Божага абяцання збаўлення, на якое мы маем адвагу спадзявацца. Калі...
Замучаны ў савецкай турме езуіт Профітліх прызнаны мучанікам
Як паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, 18 снежня 2024 года падчас аўдыенцыі з кардыналам Марчэла Сэмерара, прэфектам Дыкастэрыі па справах кананізацыі, Папа Францішак сярод іншых дэкрэтаў зацвердзіў дэкрэт аб мучаніцтве езуіта Эдуарда Профітліха SJ, які...
Юбілей-2025: Рым шляхамі святога Ігнацыя Лаёлы
У Рыме падрыхтавалі праграму пілігрымкі па месцах святога Ігнацыя Лаёлы да Юбілейнага 2025-га года. Ініцыятыва прапануе не толькі знаёмства з гісторыяй і мастацтвам, але і глыбокае духоўнае падарожжа праз ігнацыянскую малітву і медытацыю. Інаўгурацыяй праекта Святы...
Адвэнтавыя разважанні над пралогам Евангелля паводле святога Яна
Разважанні над пралогам Евангелля паводле Яна, а менавіта над фрагментам, які чытаецца на ранішняй святой Імшы ў першы дзень святаў Божага Нараджэння.
Першы афіцыйны візіт генеральнага настаяцеля Таварыства Езуса ва Украіну
З 6 па 10 лістапада айцец генерал Артура Соса здзейсніў першы афіцыйны візіт ва Украіну, імкнучыся ў гэты складаны час прынесці надзею і салідарнасць у краіну, якая знаходзіцца на скрыжаванні складаных палітычных, сацыяльных, эканамічных і гуманітарных праблем. Разам...
Папа: адукацыя – місія, ад якой залежыць будучыня хрысціянства
Пра неабходнасць вяртання да духоўных крыніц удзелу Таварыства Езуса ў адукацыйнай дзейнасці нагадаў Святы Айцец 5 лістапада 2024 года падчас візіту ў Папскі Грыгарыянскі ўніверсітэт у Рыме, як паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. Францішак нагадаў, што...
Папскі Грыгарыянскі ўніверсітэт на службе святасці і Касцёлу ў свеце
Выпускнікамі Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта з’яўляюцца 57 святых, 27 благаслаўлёных, 16 Рымскіх Пантыфікаў, 36 працэнтаў членаў Калегіі кардыналаў і 24 працэнты каталіцкіх біскупаў у свеце. З нагоды візіту Францішка ў гэты самы старажытны папскі ўніверсітэт у...
Лучнасць са святымі па метадзе святога Пятра Фабэра SJ
У наш паспешлівы век інфармацыя, пададзеная ў скарочаным або спрошчаным выглядзе, здаецца выдатным спосабам атрымання ведаў без страты часу (хоць ён усё роўна недзе губляецца). Прачытанне доўгай біяграфіі вымагае асобнага часу і трываласці. Прынамсі, у мяне так......
Навэнна аб кананізацыі айца Пэдра Арупэ SJ (1907 – 1991)
Запрашаем далучыцца да прапановы Брытанскай правінцыі Таварыства Езуса і памаліцца навэннай аб кананізацыі а. Пэдра Арупэ SJ, пачынаючы 5 лістапада – ва ўрачыстасць Усіх святых і благаслаўлёных Таварыства Езуса. Навэнна завершыцца 13 лістапада – да дня нараджэння а....
Dilexit nos: энцыкліка Папы Францішка аб Найсвяцейшым Сэрцы і сучасным свеце
24 кастрычніка 2024 г. Папа Францішак апублікаваў сваю чацвёртую энцыкліку «Dilexit nos» («Палюбіў нас»), якая прысвечана тэме чалавечай і боскай любові, увасобленай у Найсвяцейшым Сэрцы Езуса. Апублікаваная ў свеце, які пакутуе ад вайны, сацыяльна-эканамічнай...
Астэроід названы ў гонар езуіта Пятра Скаргі
Міжнародны астранамічны саюз (IAU) назваў астэроід у гонар езуіта Пятра Скаргі, заснавальніка Віленскага ўніверсітэта і выбітнага дзеяча Контррэфармацыі. Ён быў адкрыты ў 2007 годзе ў літоўскай абсерваторыі Малетай (Moletai). Рабочая група Астранамічнага саюза...